Салаўёва Ж.У.,
настаўніца
беларускай мовы і літаратуры першай катэгорыі
Гродзенскай гарадской гімназіі
Тэма ўрока: Падагульненне і
сістэматызацыя вывучанага па тэме “Дзеепрыметнік”
Клас: 7 клас
Месца ўрока ў межах праграмы, тэмы:
апошні ўрок тэмы “Дзеепрыметнік”
Мэты: сістэматызаваць веды вучняў пра дзеепрыметнік,
замацаваць тэрміналагічныя паняцці, выпрацоўваць арфаграфічныя і пунктуацыйныя
навыкі вучняў.
Задачы: садзейнічаць паглыбленню і сістэматызацыі ведаў
вучняў пра дзеепрыметнік, замацоўваць уменне знаходзіць дзеепрыметнікі і
вызначаць іх граматычныя прыметы, выдзяляць дзеепрыметныя звароты на пісьме; развіваць
камунікацыйныя здольнасці вучняў, мысленне, памяць і ўвагу; выхоўваць уважлівае
стаўленне да беларускага слова.
Тып
урока: абагульненне і
сістэматызацыя ведаў.
Форма ўрока: урок-падарожжа.
Абсталяванне: запісы на дошцы, карта Беларусі, карткі з заданнямі,падручнік па беларускай мове для 7 класа.
Форма ўрока: урок-падарожжа.
Абсталяванне: запісы на дошцы, карта Беларусі, карткі з заданнямі,падручнік па беларускай мове для 7 класа.
Эпіграф:
А гэта – вандроўка праз сёлы,
Праз край мой шырокі, вясёлы,
Бясконцыя нівы, дубровы –
Ў маю беларускую мову.
М.Танк
Х О Д У Р О К А
1.
Арганізацыйны момант
Слова настаўніка.
Слова настаўніка.
Рабяты! У першай чвэрці
мы пазнаёміліся і працавалі над тэмай “Дзеепрыметнік”. Сёння ў нас урок
падагульнення і сістэматызацыі вывучанага. На ўроку мы ўспомнім, што вы ведаеце
пра дзеепрыметнік, замацуем тэрміналагічныя паняцці, засяродзім увагу на
арфаграфічных і пунктуацыйных нормах, якія датычацца дзеепрыметніка.
На дошцы запісана
дата, класная работа і тэма ўрока. Растлумачце напісанне выдзеленых літар у
словах (падагульненне, сістэматызацыя, вывучанага, сямнаццаць). Рабяты, якое з пералічаных слоў, змяніла сваё
напісанне згодна з новым правапісам (сямнаццатага)? Давайце ўспомнім усе лічэбнікі, якія пішуцца
па-новаму (дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць,
пяцьдзясят, шэсцьдзясят).
А зараз без памылак
запішыце ў сшытак дату, класная работа і тэму ўрока.
2. Актуалізацыя раней вывучанага
2. Актуалізацыя раней вывучанага
- Эпіграфам сённяшняга ўрока будуць словы М.
Танка. Я папрашу Насцю Карканіца зачытаць гэтыя словы.
Рабяты, а сённяшні наш
урок – гэта ўрок падарожжа па краіне
Дзеепрыметнік. Для падарожжа нам спатрэбіцца карта. Яна на дошцы. Скажыце,
абрысы якой краіны вы бачыце на карце? (Беларусі). А колькі абласцей у нашай
краіне? Шэсць. Вось столькі станцый мы і павінны з вамі наведаць у час
сённяшняга падарожжа.
Перш чым пачаць наша
падарожжа. Скажыце, што вы даведаліся пра дзеепрыметнік?
Што называецца дзеепрыметнікам?
Не забывайце, што ў беларускай мове шмат гаваркіх
слоў. Паслухайце ўважліва слова, і яно само падкажа сваё значэнне.Дзеепрыметнік
Граматычныя прыметы якіх часцін мовы мае
дзеепрыметнік? Пералічыце іх.
І так, пачынаем падарожжа. Першая станцыя Празаічная.
І так, пачынаем падарожжа. Першая станцыя Празаічная.
Я прапаную ўважліва праслухаць тэкст. Успомніце, з якога празаічнага твора я ўзяла гэты ўрывак, хто аўтар твора?
Буяе пад абшарамі сцюдзёны
асенні вецер, змятае пад прызбы пажоўклае лісце. Гарэзным
свавольнікам выскаквае ён з-за вуглоў, тузае па Тэклінай спіне
блытаныя махры яе хусткі. Ад ветру і холаду макрэюць у
старой запалыя вочы.
З якога твора ўзяты наступныя радкі, хто аўтар?
(В.Быкаў “Незагойная рана”).
Растлумачце значэнне слова прызба. (Паслухайце
слова, і яно само вам падкажа сваё значэнне). Адзін з вучняў зачытвае, як
тлумачыцца значэнне слова ў тлумачальным слоўніку.
А зараз запішам сказы ў сшытак.
Заданне: знайсці і падкрэсліць
дзеепрыметнікі як члены сказа, вызначыць род, лік, склон. Тлумачым напісанне
некаторых слоў.
Праверка задання.
Далей працягваем наша падарожжа. Наступная
станцыя Паэтычная.
Перад вамі ўрыўкі з вершаваных твораў, кожны рад працуе са сваім тэкстам.
Заданне: прачытайце
тэкст, вызначыце, з якога твора ўзяты урывак, хто аўтар, выпішыце ў сшытак
дзеепрыметнік.
Паміж пустак, балот беларускай зямлі,
На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай,
Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, -
Удзірванелы курган векавечны.
Бедны хлопчык быў загнаны,
У бацькоў нялюбы сын,
Бо відочныя заганы
І меў толькі ён адзін.
Я са шляхоў далёкіх і цяжкіх
Дамоў гасцінцаў прывязу такіх:
……………………………………
Ласкавай жонцы –
Зорак на каралі;
Сынам – сто сонцаў
Неадкрытых
І сто даляў…
Васіль Зуёнак
Праверка задання. З якога твора ўрывак, хто аўтар радкоў? Дзеепрыметнікі запісваем у сшытак і на дошцы.
Удзірванелы, загнаны,
ненеадкрыты.
Рабяты, вы зачыталі радкі
з твораў Я.Коласа і Я.Купалы. Які юбілей мы адзначылі ў гэтым годдзе?
А
зараз вернемся да літаратуры. У якасці якога мастацкага сродка выступаюць пералічаныя дзеепрыметнікі?
Вось і пабывалі мы з вамі
на дзвюх станцыях, Празаічнай і Паэтычнай, а зараз зробім падагульненне:
Дзе выкарыстоўваюцца
дзеепрыметнікі?
Для чаго патрэбен нам
дзеепрыметнік? (Дзеепрыметнік шырока выкарыстоўваецца ў творах мастацкай
літаратуры, у маўленні і патрэбен для
дакладнага апісання, каб мова была прыгожая і багатая).
Станцыя Спартыўная
Нашы пальчыкі хутка стамляюцца
І пісаць зусім
адмаўляюцца.
Зробім мы для іх
размінку.
Раз, два, тры.
І масажык лёгкі.
Гэтым самым мы даём
Пальчыкам палёгку.
Каб нашы ножкі не
дранцвелі (не балелі),
Зробім зараз з іх арэлі.
На насочак і на пятку.
На насочак і на пятку.
На насочак і на пятку.
Вось такая ім зарадка.
Вочкі заплюшчылі,
Вочкі расплюшчылі.
Яшчэ зробім так.
Раз, два, тры.
Зараз напішам васьмёрку
вачыма
І паглядзім у акно.
Усталі.
Сталі роўненька.
Пацягнуліся-пацягнуліся.
Адзін другому
ўсміхнуліся.
Рукі ў бокі.
Павярнуліся раз, другі.
Адпачылі і зноў
працаваць.
Наступная станцыя Займальная
А зараз звярніце ўвагу на
дошку.У нас атрымаўся радок з трох слоў. Пагуляем у гульню два, трэці лішні. А
хто ў радзе трэці лішні? Па якой прымеце адзін з дзеепрыметнікаў заняў не сваё
месца. Удзірванелы – дзеепрыметнік незалежнага стану.
Давайце ўспомнім, што
абазначаюць дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану? (Дзеепрыметнікі
незалежнага стану абазначаюць прымету такога прадмета, які сам утварыў дзеянне;
дзеепрыметнікі залежнага стану абазначаюць прымету такога прадмета, на які
накіравана дзеянне з боку іншага прадмета).
Калі дазволіць час, то
можна даць гульню “Хто хутчэй”
Падагульненне: Як
утвараюцца дзеепрыметнікі? ( ад чаго і пры дапамозе чаго)
Станцыя Арфаграфічная
Успомніце, калі ласка,
што патрабуюць арфаграфічныя нормы? (Напісання слоў згодна з правіламі сучаснай беларускай мовы).
Напісанне не (ня) з
дзеепрыметнікамі.
Нам спатрэбіцца поўная і кароткая форма
дзеепрыметнікаў. Я зараз буду чытаць словазлучэнні з дзеепрыметнікамі, а вы, калі пачуеце
дзеепрыметнік кароткі, павінны пляснуць у далоні. Пачынаем.
Заплеценыя валасы, кніга
прачытана, упрыгожаная ёлка, поле не мерана, авечкі не злічаны,
вучань паспакайнелы, падарункі
падрыхтаваны, сачыненне напісанае, заданні выкананы.
Рабяты, як вы вызначылі
поўную і кароткую форму дзеепрыметніка (па канчатках). А якія дзеепрыметнікі не
маюць кароткай формы?(м.р., адз.л.)
Звернемся
да задання № 2
Ратлумачце напісанне не
(ня) з наступнымі дзеепрыметнікамі.
Непафарбаваная падлога, не зробленыя
Іванам урокі, тэарэма не даказана, незакончаная праца, не надрукаваная
рэдактарам нататка, біяграфія не напісана, у няскошаных лугах, непадкупны
чалавек, непарушны закон, нікім не патрывожаная цішыня, не закончанае, а толькі
пачатае сачыненне.
Падагульненне. Калі дзеепрыметнікі з не пішуцца
асобна, а калі не (ня) пішацца разам з дзеепрыметнікам?
Наступная станцыя Пунктуацыйная. Што патрабуюць пунктуацыйныя нормы?(Пастаноўкі
знакаў прыпынку згодна з правіламі.
Што называецца дзеепрыметнікавым зваротам?
Звернемся да задання № 3.
Прачытайце сказы. У сказах знайдзіце
дзеепрыметнікавы зварот і паяснёнае ім слова, пастаўце патрэбныя знакі
прыпынку.
Вада нечакана вывела
бабра да лагчыны, парослай маладымі кустамі лазняку (А.Жук). 2. Па гэтай
лагчыне стары бабёр дайшоў да большай
вады з зарослымі травою берагамі (А. Жук). Заняты сваёй справай, я зусім не
звяртаў увагі на размову.
Падагульненне. Калі дзеепрыметнікавы зварот
выдзяляецца коскамі?
3.Падвядзенне
вынікаў. Рэфлексія
Ці спадабалася вам сённяшняе падарожжа па краіне
“Дзеепрыметнік”?
Што выклікала найбольшую цяжкасць пры вывучэнні дзеепрыметніка?
Як вы ацэньваеце работу класа на ўроку?
4. Дамашняе заданне. Кантрольныя пытанні ст. 58, пр. 97.
Што выклікала найбольшую цяжкасць пры вывучэнні дзеепрыметніка?
Як вы ацэньваеце работу класа на ўроку?
4. Дамашняе заданне. Кантрольныя пытанні ст. 58, пр. 97.
ДАДАТАК 1
Заданні да тэмы “Дзеепрыметнік”
Варіянт 1
Варіянт 1
1. Заданне: прачытайце
тэкст, вызначыце, з якога твора ўзяты урывак, хто аўтар, выпішыце ў сшытак
дзеепрыметнік.
Паміж пустак, балот
беларускай зямлі,
На ўзбярэжжы ракі
шумнацечнай,
Дрэмле памятка дзён, што
ў нябыт уцяклі, -
Удзірванелы курган
векавечны
2. Растлумачце напісанне не (ня) з наступнымі
дзеепрыметнікамі.
(Не) пафарбаваная падлога, (не) зробленыя
Іванам урокі, тэарэма (не) даказана,
(не) закончаная праца,(не) надрукаваная рэдактарам нататка, біяграфія
(не) напісана, у (не,ня)скошаных лугах,(не) падкупны чалавек, (не) парушны
закон, нікім (не) патрывожаная цішыня, (не) закончанае, а толькі пачатае
сачыненне.
3. Прачытайце сказы. У сказах знайдзіце
дзеепрыметнікавы зварот і паяснёнае ім слова, пастаўце патрэбныя знакі
прыпынку.
Вада нечакана вывела
бабра да лагчыны парослай маладымі кустамі лазняку (А.Жук). 2. Па гэтай
лагчыне стары бабёр дайшоў да большай
вады з зарослымі травою берагамі (А. Жук). Заняты сваёй справай я зусім не
звяртаў увагі на размову.
Заданні да тэмы “Дзеепрыметнік”
Варіянт 2
Варіянт 2
1. Заданне: прачытайце
тэкст, вызначыце, з якога твора ўзяты урывак, хто аўтар, выпішыце ў сшытак
дзеепрыметнік.
Бедны хлопчык быў
загнаны,
У бацькоў нялюбы сын,
Бо відочныя заганы
І меў толькі ён адзін.
2. Растлумачце напісанне не (ня) з наступнымі
дзеепрыметнікамі.
(Не) пафарбаваная
падлога, (не) зробленыя Іванам урокі, тэарэма (не) даказана, (не) закончаная праца,(не) надрукаваная
рэдактарам нататка, біяграфія (не) напісана, у (не,ня)скошаных лугах,(не)
падкупны чалавек, (не) парушны закон, нікім (не) патрывожаная цішыня, (не)
закончанае, а толькі пачатае сачыненне.
3.
Прачытайце сказы. У сказах знайдзіце дзеепрыметнікавы
зварот і паяснёнае ім слова, пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.
Вада нечакана вывела бабра да лагчыны парослай
маладымі кустамі лазняку (А.Жук). 2. Па гэтай лагчыне стары бабёр дайшоў да большай вады з
зарослымі травою берагамі (А. Жук). 3. Заняты сваёй справай я зусім не звяртаў
увагі на размову.
Заданні да тэмы “Дзеепрыметнік”
Варіянт 3
Варіянт 3
1. Заданне: прачытайце тэкст, вызначыце, з якога
твора ўзяты урывак, хто аўтар, выпішыце ў сшытак дзеепрыметнік.
Я са шляхоў далёкіх і цяжкіх
Дамоў гасцінцаў прывязу такіх:
……………………………………
Ласкавай жонцы –
Зорак на каралі;
Сынам – сто сонцаў
Неадкрытых
І сто даляў…
2.
Растлумачце напісанне не (ня) з наступнымі дзеепрыметнікамі.
(Не)
пафарбаваная падлога, (не) зробленыя Іванам урокі, тэарэма (не) даказана, (не) закончаная праца,(не) надрукаваная
рэдактарам нататка, біяграфія (не) напісана, у (не,ня)скошаных лугах,(не)
падкупны чалавек, (не) парушны закон, нікім (не) патрывожаная цішыня, (не)
закончанае, а толькі пачатае сачыненне.
3. Прачытайце сказы. У сказах знайдзіце
дзеепрыметнікавы зварот і паяснёнае ім слова, пастаўце патрэбныя знакі
прыпынку.
Вада
нечакана вывела бабра да лагчыны парослай маладымі кустамі лазняку (А.Жук). 2.
Па гэтай лагчыне стары бабёр дайшоў да
большай вады з зарослымі травою берагамі (А. Жук). 3. Заняты сваёй справай я
зусім не звяртаў увагі на размову.
Комментариев нет:
Отправить комментарий