Тэма: Літаратурная легенда М. Танка «Ля вогнішч начлежных» (урывак з паэмы «Нарач»)

Гуцалюк І. Л.,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі
Гродзенскай гарадской гімназіі

            Тэма: Літаратурная легенда М. Танка «Ля вогнішч начлежных» (урывак з паэмы «Нарач»)
            Клас: 5 клас
            Месца ўрока ў межах праграмы, тэмы: чацвёрты ўрок па раздзеле “Вусная народная творчасць”, першы ўрок пасля тэмы “Народныя казкі”.
            Мэта: аднавіць веды вучняў пра жанр легенды, дапамагчы асэнсаваць змест паэтычнай апрацоўкі М. Танкам народнай легенды пра ўзнікненне возера Нарач.
            Задачы: стварыць умовы для засваення вучнямі зместу паэтычнай апрацоўкі М. Танкам народнай легенды пра ўзнікненне возера Нарач ;выпрацоўваць уменні характарызаваць герояў легенды, пашырыць слоўнікавы запас вучняў, развіваць камунікатыўныя навыкі і рэфлексійныя здольнасці, творчасць; выхоўваць маральнасць.
            Тып урока: засваенне новай тэмы.
            Абсталяванне: партрэт М. Танка, фотаздымкі возера Нарач, крыжаванка, тлумачальны слоўнік беларускай мовы.
            Эпіграф: Возера Нарач, прасторнае, чыстае!
                Ты, як паветра, такое празрыстае.
                Ціхай пагодаю свеціцца дно, –
                Ты на планеце такое адно.
            Ход урока
            1.Арганізацыйны момант.
            2.Вызначэнне тэмы ўрока.
– Каб вызначыць тэму ўрока, звернемся да крыжаванкі. Адкажыце на наступныя пытанні:
1............
2…………
3…………….
4…………..
5……….
            1.Як называецца фантастычнае апавяданне, якое ўспрымаецца як верагоднае, хоць і не пацверджана дакументамі, гістарычнымі фактамі (легенда)
            2.Як завуць гераіню з твора, які вы чыталі дома? (Галіна)
            3.Які незвычайны, чарадзейны прадмет быў у гераіні? (Люстэрка). Чым яно было незвычайнае? (Прадказвала лёс).
            4.Хто зрабіў для гераіні гэта люстэрка? (Васілёк)
            5.У каго ператвараецца Галіна, даведаўшыся пра смерць Васілька? (У чайку).
            Ітак, усе словы адгадалі. А ці ўспомнілі вы, пра што твор, які чыталі дома? (Пра ўзнікненне возера Нарач)
            Давайце вызначым тэму нашага ўрока. Будзем гаварыць пра ўзнікненне возера Нарач, пра жанр легенды, пра герояў твора.
            А хіба мы не ведаем легенду пра возера Нарач? (Ведаем)
            Хто з’яўляецца аўтарам легенды “Нарач” (Народ)
            А хто з’яўляецца аўтарам легенды “Ля вогнішч начлежных”? (М. Танк)
            Падумайце і адкажыце на пытанні: як называецца легенда, аўтарам якой з’яўляецца літаратар-пісьменнік, паэт? (Літаратурная)
            Запішам тэму “Літаратурная легенда М. Танка “Ля вогнішч начлежных.”
            3.Мэтавызначэнне
Зыходзячы з тэмы, давайце разам паспрабуем вызначыць мэты нашага ўрока, падумаем, што мы павінны зразумець і запомніць сёння на ўроку, чаму вучыцца:
Мэты:
-Узгадаць значэнне легенды.
-Пазнаёміцца з азначэннем літаратурнай легенды.
-Вучыцца характарызаваць вобразы персанажаў.
-Вучыцца выказваць сваю думку.
-Вучыцца працаваць калектыўна.
            4.Знаёмства з новым матэрыялам.
            Выразнае чытанне артыкула “Вусная народная творчасць”
            Пытанні для абмеркавання прачытанага.
            Чым адрозніваюцца літаратурныя творы ад фальклорных (заўсёды маюць аўтара).
            Якая сувязь існуе паміж мастацкай літаратурай і вуснай народнай творчасцю (мастацкая літаратура ўзнікла і развівалася пад уплывам сюжэтаў і вобразаў фальклорных твораў).
            Легенда М. Танка ўзнікла пад уплывам народнага твора, яна звязана з гісторыяй ўзнікнення возера Нарач. А што вы ведаеце пра гэта возера?
            Зварот да эпіграфа
            Паслухайце радкі з верша Васіля Жуковіча, узятыя ў якасці эпіграфа да ўрока і скажыце, якім бачыць возера Нарач паэт? (Незвычайным, дзіўным, непаўторным).
            Паведамленне вучняў, якія выконвалі апераджальнае заданне, з дэманстрацыяй фотаздымкаў возера Нарач.
            Сапраўды, возера Нарач незвычайнае: яно здзіўляе велічынёй сваіх водных прастораў. Нават у яснае падвор’е супрацьлеглы бераг губляецца ў туманнай дымцы. Даўжыня возера – 13 кіламетраў, шырыня – 10 кіламетраў. Глыбіня возера невялікая, але на паўднёвым усходзе дасягае 25 метраў. Калі глядзець на возера зверху, з самалёта, то кідаецца ў вочы яго акруглая форма. Можна з упэўненасцю сказаць, што возера Нарач займае ў Беларусі першае месца па чысціні і празрыстасці вады. Дно, усланае пяском і каменьчыкамі, добра бачна да глыбіні 7-10 метраў. Але не толькі ў нашай краіне, а і далёка за яе межамі ведаюць пра возера Нарач, якое з павагай называюць беларускім морам. З ім звязана шмат легенд беларускага народа, яно ўслаўляецца ў паэзіі і прозе.
            Не мог абысці сваёй увагай гэтае возера і народны паэт Беларусі Максім Танк. Бо менавіта ў гэтым цудоўным і маляўнічым кутку Беларусі, на Мядзельшчыне, непадалёку ад Нарачы прайшло яго дзяцінства. Пясняр захапляўся прыгажосцю возера і любіў слухаць цікавыя гісторыі пра яго, якія расказвалі рыбакі, уладкаваўшыся ноччу ля вогнішча на адпачынак. Мусіць, таму твор і атрымаў такую назву. Каб пераканацца ў гэтым, давайце звернемся да тлумачальнаго слоўніка і даведаемся, што азначаюць словы з назвы.
            Вонішча – распаленая куча дроў, ламачча, агонь.
            Начлег – начны адпачынак, пасьба коней ноччу.
            Начлежнік – чалавек, які часова начуе дзе-небудзь, той, хто пасе коней ноччу.
            Значыць, ля вогнішч начлежных – гэта ля вогнішч начлежнікаў, людзей, якія часова начуюць дзе-небудзь, ці людзей, што пасуць коней ноччу.
            Як мы бачым, наша меркаванне наконт назвы твора было правільным.
            5.Фізкультхвілінка.
            6.Замацаванне.
            Ці спадабаўся вам твор М. Танка?
            Нагадайце, хто з’яўляецца галоўным героям легенды? (Ганна, Васілёк і Барына)
            Характарыстыка вобразаў галоўных персанажаў легенды. Заданні для абмеркавання.
            1-ая група Вобраз Галіны
А. Якой Вы ўяўляеце Галіну?
Б. Знайсці і зачытаць урыўкі, у якіх аўтар апісвае Галіну, яе знешнасць, паводзіны.
В. Выбраць тыя рысы характару, якія найлепш характарызуюць Галіну: добрая, злая, спагадлівая, жорсткая, нерашучая, верная, бессардэчная, вольнлюбівая, смелая. Падмацуйце свае разважанні прыкладамі з тэксту.
            2-ая група Вобраз Васіля
А. Якім вы ўяўляеце Васілька?
Б. Знайсці і зачытаць урывак, у якім аўтар дае характарыстыку Васіля
В. Выберыце словы, якія найлепш характарызуюць Васілька: таленавіты,             шчодры, злы, адданы, жорсткі, адважны. Падмацуйце свае разважанні прыкладамі з тэксту.
     3-ая група Вобраз Барыны
 А. Якім вы ўяўляеце Барыну?
 Б. Знасці і зачытаць урыўкі, у якіх аўтар апісвае Барыну, яго паводзіны.
 В. Выбраць тыя рысы характару, якія найлепш характарызуюць Барыну:  добры, жорсткі, злы, высакародны, уладарны.Падмацуйце свае разважанні прыкладамі з тэксту.
            7. Абагульненне.
            Што называецца легендай?
            Пра якія незвычайныя, фантастычныя падзеі расказваецца ў творы “Ля вогнішч начлежных?” (Люстэрка прадказвае лёс герояў, разбітае люстэрка ператвараецца ў возера, Галіна ператвараецца ў чайку).
            Якая легенда называецца літаратурнай? (Аўтарам якой з’яўляецца літаратар-пісьменнік ці паэт).
            8. Выстаўленне адзнак.
            9. Рэфлексія.
10. Дам. заданне.
            Скласці план да ўсяго твора, напісаць міні-сачыненне
“Нябачная папараць-кветка (Вобраз Галіны)
“За што мне спадабаўся Васілёк”
“Магнат ненавісны Барына”

Параўнаць будову твора з будовай народнай легенды “Нарач”.

Комментариев нет:

Отправить комментарий