Тэма ўрока: Паэма “Энеіда навыварат”

Тэма ўрока: Паэма “Энеіда  навыварат”
            Клас: 9 клас
            Месца ўрока ў межах праграмы, тэмы: другі ўрок па раздзеле “Ад старажытнай да новай беларускай літаратуры”
            Мэта: пашырыць уяўленні вучняў пра развіццё беларускай літаратуры ў канцы XVIII - пачатку XIX стагоддзяў, пазнаёміўшы іх з асобнымі ўрыўкамі з паэмы “Энеіда навыварат”.
            Задачы: прааналізаваць асобныя ўрыўкі з паэмы, звярнуўшы ўвагу на жыццёвую пераканаўчасць вобразаў, прыёмы камічнай абмалёўкі персанажаў, зварот аўтара да да жанру бурлеска і травесцыі; пашыраць культурны і літаратурны кругагляд вучняў,удасканальваць навыкі аналізу мастацкага твора; выхоўваць цікавасць да этнаграфічнай моўнай спадчыны, разуменне яе каштоўнасці.
            Тып урока: камбінаваны.
            Абсталяванне: вучэбны дапаможнік для IX класа, тэксты паэмы “Энеіда навыварат”.
            Ход урока
            Арганізацыйны момант
            Праверка дамашнягя задання. Адказы на пытанні
            Франтальнае апытанне
            Што такое школьныя тэатры?
            Хто з’яўляецца асноўнымі героямі “Камедыі” К. Марашэўскага?
            Як вырашаецца ў творы канфлікт?
            Якое выпрабаванне трэба вынесці Дзёмку?
            Ці складана гэта: памаўчаць гадзіну?
            Колькі разоў чорт прабачыў селяніну адыход ад абяцання?
Ці разумеў селянін, прадаючы чорту сваю душу, што гэта прамая дарога ў пекла?
            З якім настроем чыталі “Энеіду навыварат”?
Ці ўсё зразумела?
Якая ідэя твора?
Каму належыць аўтарства дадзенага твора?
            Ці ведаеце вы, што даволі значны час наша “Энеіда навыварат” была ананімнай, напісаны не адзін артыкул, не адна кніга, у якіх даследчыкі адстойвалі права аўтарства дадзенага твора? Каму належыць аўтарства поэмы “Энеіда навыварат”?
Калі і дзе быў надрукаваны твор?
            У чым арыгінальнасць нашай “Энеіды”? зараз даведаемся.
            Групавая работа па вызначэнні нацыянальнага каларыту “Энеіды навыварат”
            1-я група, даследуючы твор, знаходзіць тлумачэнні і выпісвае назвы адзення беларусаў. (Карыстацца тлумачальнымі слоўнікамі.)
2-я група – назвы беларускіх страў. (Карыстацца тлумачальнымі слоўнікамі.)
            3-я група – назвы беларускіх танцаў, гульняў. (Карыстацца тлумачальнымі слоўнікамі.)
            4-я група – папрацаваць рэстаратарамі. Задача: падрыхтаваць нацыянальнае беларускае меню званай вячэры ў кавярні.
            (Пры выкананні заданняў у групе арганізуецца музычнае суправаджэнне.)
            Прадстаўленне заданняў. Запіс інфармацыі ў сшыткі
            Самастойная праца з крытычным матэрыялам (с. 84 - 85)
Якая лексіка спалучаецца ў беларускай “Энеідзе”? (Прастамоўная, вульгарная і высокамастацкая.) Давайце прывядзём прыклады.
Як вы думаеце, навошта аўтар спалучае такія розныя лексічныя пласты?
            Гутарка па вызначэнні якасці прачытання крытычнага матэрыялу
У чым каштоўнасць паэмы “Энеіда навыварат”?
Чаму дадзены твор лічыцца пераходным да новай беларускай літаратуры?
Чаму аўтар не падпісаўся пад сваім шэдэўрам?
            Што служыла падмуркам для творчасці польскамоўных і рускамоўных беларускіх аўтараў?
            Што захавалася практычна некранутым у фальклоры?
            Падагульненне
            Дык што характэрна для беларускай літаратуры XVIII  першай трэці XIX стагоддзя?
            Чаму ў гэты перыяд беларуская літаратура была якой заўгодна, але толькі не беларускамоўнай?
            “Энеіда навыварат” Вікенція Равінскага стала з’явай для беларускай літаратуры першай паловы XIX стагоддзя?
            Чаму дадзены твор быў папулярным сярод прадстаўнікоў розных сацыяльных груп беларускага грамадства?
            Рэфлексія
            Аб чым даведаліся на ўроку?
            Што здзівіла?
            Што не зразумелі? Чаму?
            Дамашняе заданне. Інструктаж па яго выкананні.
Падрыхтаваць адказы на пытанні 4,5 вучэбнага дапаможніка (с.88).
Запісаць дэфініцыі тэрмінаў з тэорыі літаратуры ў літаратурныя сшыткі.




Комментариев нет:

Отправить комментарий