Гайдукевіч
Т.А.,
настаўніца
беларускай мовы і літаратуры першай катэгорыі
Гродзенскай
гарадской гімназіі
Тэма: Літаратурная песня. Алесь Ставер “Жураўлі на Палессе ляцяць”
Клас: 6 клас.
Месца ўрока ў межах
праграмы, тэмы: трэці ўрок па раздзеле
“Беларуская песня”.
Мэты: даць уяўленне аб літаратурнай песні, вызначыць ідэйна-тэматычны змест песні
А. Ставера, сродкі мастацкай выразнасці, іх ролю.
Задачы: стварыць умовы для засваення вучнямі паняцця літаратурнай песні,
садзейнічаць засваенню ідэйна-тэматычнага зместу песні А. Ставера; развіваць
уменні параўноўваць вывучаемыя з'явы, лагічна і паслядоўна выказваць свае
думкі; удасканальваць уменне працаваць з мастацкім словам; выхоўваць пачуццё
любові да Радзімы, садзейнічаць усведамленню непарыўнай сувязі з роднымі мясцінамі,
роднай зямлёй.
Тып урока: засваенне новай тэмы.
Абсталяванне: мультымедыа, дынамікі, камп’ютар, прэзентацыі, падручнік
па беларускай літаратуры для 6 класа.
Эпіграф: Каб любіць Беларусь нашу мілую,
Трэба ў розных краях
пабываць...
Алесь
Ставер
Ход урока
I. Арганізацыйны
момант. Уступнае слова
настаўніка. (Дадатак 1, слайд 1)
Настаўнік.Добры дзень. Спадзяюся, сёння на ўроку ў вас будзе
цудоўны настрой, бо накіруемся мы ў краіну Паэзіі. Паэты - таленавітыя і
незвычайныя людзі. Яны ўмеюць убачыць хараство душы чалавека, стварыць
вобразныя малюнкі роднага краю. У сваёй творчасці паэты часта звяртаюцца да
тэмы Радзімы, сцвярджаюць непарыўную повязь з роднай зямлёй. Як вы думаеце,
чаму паэтаў так хвалюе гэтая тэма?(Адказы вучняў.) Сёння мы разгледзім
літаратурную песню на тэму радзімы. Высветлім асаблівасці песенных твораў,
вызначым сродкі мастацкай выразнасці, з дапамогай якіх увасоблены аўтарскія
пачуцці. Кожны з вас атрымае магчымасць выказаць уласныя адносіны да Радзімы,
да роднай зямлі.
II.Работа з
паняццем тэорыі літаратуры.(Дадатак 1, слайд 2)
1.Які літаратурны
тэрмін, невядомы
вам раней, я
толькі што выкарыстала?(Літаратурная песня.)Давайце паспрабуем высветліць, што ўяўляе сабой літаратурная песня, што для
яе характэрна.
2.Паслухайце,
калі ласка, невялікае паведамленне "З гісторыі пра літаратурную
песню".(Заслухоўваецца паведамленне вучня, якое падрыхтавана паводле
матэрыялу,прапанаванага настаўнікам.)
3.Запіс
у сшыткі літаратурных паняццяў са слайда 2.
III. Работа з творам.
Настаўнік.. Верш Алеся Ставера "Жураўлі на Палессе ляцяць..." будзе для
вас прыемным знаёмствам. Паслухайце,
калі ласка, гэты твор.(Чытае выразна настаўнік.)
1.Лексічная (слоўнікавая) работа.( Дадатак 1, слайд 3)
2.Выразнае
чытанне твора вучнем.
3.Паспрабуйце вызначыць пачуцці аўтара да роднай зямлі.
4.Якія
карціны вы ўяўляеце пры чытанні верша?
5.Аналіз
сродкаў мастацкай выразнасці.
Якія
словы, выразы дапамаглі перадаць гэты настрой? (Знайсці і запісаць у сшытак)
эпітэты:
Беларусь мілая,
далі сасновыя,
азёрны рабінавы край,
сакавітыя пожні,
прыветлівы двор;
метафары:клічуць
далі,
кліча край;
памяншальна-ласкальнае слова:сцяжыначка;
6.Праслухоўванне
музычнага запісу.
Музыку да гэтых цудоўных слоў напісаў кампазітар Ігар Лучанок. Выконвае
твор ансамбль "Песняры"(Дадатак 2)
7.Што
вы можаце сказаць пра мелодыю і гучанне песні?
8.На
аснове тэксту верша пачутай песні паспрабуйце вусна намаляваць вобраз нашага
беларускага краю.
9.Ці
былі вы за мяжой?Як доўга?Ці сумавалі па Радзіме?Калі не,то ці хацелі б
наведаць якую-небудзь замежную краіну і чаму?
10.Як вы думаеце, ці
абавязкова, каб
любіць родную зямлю, трэба
пабываць у іншых краінах?
11.Ці можа чалавек
пражыць без роднай зямлі?
IV.Фізкультхвілінка.
Заплюшчыце
вочы, уявіце пачатак восені, паляцелі жураўлі ў вырай, паглядзіце ў акно,
памахайце ім рукой.
V.Творчы ўзровень
авалодвання ведамі. (па групах)
Прыгадайце
прыказкі, прысвечаныя роднаму краю, роднай зямлі.
Складзіце
сінквейн з ключавым словам “Беларусь”, “Радзіма”.
3.
Раскажыце пра Беларусь, выкарыстоўваючы цытаты з песні. (5-6 сказаў)
( Вучні рыхтуюцца, у гэты час гучыць музыка да песні. Дадатак 3)
Адказы вучняў.
4.У
нашым класе ёсць свае пачынаючыя паэты. Я загадзя паведаміла ім тэму сённяшняга
ўрока і прапанавала напісаць вершы, паслухаем, што атрымалася. (гл. дадатак 4)
VІ.Рэфлексія.Падвядзенне
вынікаў урока
На партах папяровыя дубовыя лісты рознага колеру (жоўты, блакітны, зялёны,
чырвоны). Выберыце той, з якім у вас асацыіруецца Радзіма, растлумачце свой
выбар.
(Адказы вучняў)
Выстаўленне адзнак.
VIІ.Дамашняе заданне.
Падрыхтаваць выразнае чытанне на памяць верша
"Жураўлі на Палессе ляцяць”.
Дадатак 4
Вершы,
напісаныя вучнямі
Мая Беларусь
Жыву я ў краіне блакітных азёр,
Дзе буслы клякочуць сярод аблакоў.
Дзе дуб-велікан падпірае нябёсы,
Дзе зубры гуляюць, шапочуць нябёсы.
Дзе вавёркі шукаюць цудоўныя скарбы,
Дзе папараць -кветка ўлетку цвіце.
Дзе неба бяздоннае, росы празрыстыя,
Ягады спелыя, травы духмяныя.
Дзе дожджык грыбны налятае ўвосень,
Дзе хлеб залаты каласіцца ў полі.
Дзе людзі турботныя, таленавітыя,
Шчырыя, добрыя і працавітыя.
Мовай сваёю яны ганарацца,
Бо гэта наша з вамі багацце.
Вучань 6 д класа Гродзенскай гімназіі Мурыгін Уладзіслаў.
Беларусь
Беларусь, ты мая дарагая –
Маці рэк, палёў і лясоў.
Ты людзей працавітых краіна.
Пражыла ты шмат цяжкіх часоў.
Твая мова льецца з вуснаў людзей,
Яна даруе нам столькі надзей.
Табой я заўжды і паўсюль ганаруся.
Я люблю цябе, Беларусь!
Вучаніца 6 д класа Гродзенскай гімназііі Малючэнка Алеся
Комментариев нет:
Отправить комментарий