Верабей А.
І., магістр гуманітарных навук,
настаўніца
беларускай мовы і літаратуры першай катэгорыі
Гродзенскай
гарадской гімназіі
Тэма ўрока: Народныя песні.
“Засмучонасць, працягласць,мяккасць, часам жартаўлівасць…”
Клас: 8 клас.
Месца ўрока ў межах праграмы, тэмы: першы ўрок па раздзеле “Голасам душы і сэрца” (лірычныя
жанры беларускай літаратуры).
Мэты: пашырыць уяўленне вучняў пра асаблівасці лірыкі як роду
літаратуры;пазнаёміць з гісторыяй узнікнення народнай песні, даць паняцце
паралелізму як мастацкаму сродку.
Задачы: стварыць умовы для пашырэння уяўленняў вучняў пра асаблівасці лірыкі як
роду літаратуры; развіваць у вучняў уменне самастойна аналізаваць тэксты
песень; удасканальваць навыкі выразнага чытання лірычных твораў; выхоўваць
павагу да нацыянальнай культуры, духоўнай спадчыны беларускага народа.
Тып урока: камбінаваны.
Абсталяванне: вучэбны дапаможнік для VIII класа, дыск з запісамі беларускіх народных песень,
мультымедыйная прэзентацыя, зборнікі з
тэкстамі аўтарскіх песень (Ніла Гілевіча, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Карызны
і інш.)
Эпіграф: … калі пяюць песні ў вас?...
…пяюць на ігрышчах і
вяселлях, і на хаўтурах, і ў бяседзе, і пры працы, і на вайну
ідучы, і ўва ўсякай іншай прыгодзе. Увесь круглы год пяюць.
Максім Багдановіч. “Апокрыф”
Ход урока
І. Арганізацыйны момант
ІІ. Узнаўленне ведаў
Мінівіктарына:
1.Назавіце тры роды мастацкай літаратуры ( эпас, лірыка, драма).
2. Адкуль наступныя радкі:
Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою ты стаў чысцей
І не страціў святое штосьці...? (верш
Р.Барадуліна “Трэба дома бываць часцей”)
Вызначце, калі ласка, тэму, праблему і ідэю апавядання Віктара Карамазава
“Дзяльба кабанчыка” (прыезд у госці да
маці; узаемаадносіны бацькоў і дзяцей; адбываецца адчужэнне дзяцей ад
бацькоўскага дому, страчваецца адказнасць за жыццё састарэлых бацькоў)
Ці надзённае гэта пытанне для нас?
Да якога роду літаратуры адносіцца твор А. Дударава “Вечар”? (драма)
Што яднае п’есу А. Дударава “Вечар” з апавяданнем Віктара Карамазава
“Дзяльба кабанчыка”? ( у творах паўстае
адна і тая ж праблема узаемаадносінаў бацькоў і дзяцей і адчужэнне дзяцей ад бацькоўскага дому, страта
адказнасці за жыццё састарэлых бацькоў)
ІІІ. Выучэнне новай тэмы.
Настаўнік: “Наступны раздзел у падручніку мае назву “Голасам душы і сэрца”.
Якія асацыяцыі з гэтым выразам ўзнікаюць у вашай свядомасці? Як вы думаеце, як
гучыць тэма сённяшняга ўрока?
1)
Мэтавызначэнне.
Закончыце
фразу…
-на ўроку мы параўнаем эпас і ….(лірыку)
- пазнаёмімся з гісторыяй узнікнення … (народнай
песні)
- будзем вучыцца аналізаваць тэксты….(народнай
песні)
2)
Праца з падручнікам (с. 101-102).
Прачытайце артыкул “Лірычныя жанры”і запоўніце
табліцу
|
лірыка
|
эпас
|
Паходжанне
|
З антычных часоў ад старажытных грэкаў
|
З антычных часоў ад старажытных грэкаў
|
Наяўнасць сюжэта
|
-
|
+
|
Ідэя твора перадаецца
праз…
|
Раскрыццё ўнутранага свету чалавека
|
Кола падзей
|
Аб’ём твора
|
невялікі
|
Значна большы
|
Мова твора
|
вершаваная
|
празаічная
|
Фізкультхвілінка
Знаёмства
з артыкулам “Народная песня”(с. 102)
Франтальная гутарка: Як узнікла народная песня? Якія віды народнай песні
існуюць? Ці спяваюць іх нашы сучаснікі?
Паслухайце народныя песні ў выкананні сучасных гуртаў “Крэсіва”, “Троіца” і
вызначце да якой групы па сваёй тэматыцы мы аднясём кожную з іх?
3) Праца з тэкстамі народных песень “Бяроза з лістом…”
і “Зелянеюць, зелянеюць лугі, сенажаці…”
-клас
дзеліцца на групы і дзеці вучацца выразна чытаць творы. Конкурс на лепшага
дэкламатара
-гутарка
з класам:
Ці
можна здагадацца па назвах твораў пра што яны?
Па
назвах песень цяжка здагадацца, што абедзве яны адлюстроўваюць свет чалавечых
узаемаадносін, бо ў назвах упамінаюцца толькі вобразы прыроды, хаця ў канцы
назваў і стаяць шматкроп'і як намёк на недасказанасць.
У папярэніх класах мы з вамі гаварылі пра сямейна-абрадавыя, каляндарна-а
брадавыя,лірычныя песні. Да якога віду песень можна аднесці гэтыя дзве песні? (сямейна-абрадавыя, вясельныя)
Пыт 2-4 с. 103-104
Разгорнуты
паралелізм у першай песні (гусі-лебедзі ды шэрая лябёдка; сваточкі-галубочкі ды дзяўчына-сястрыца) не менш
выразны за параўнанні багатай каханкі з беднай сіраціначкай у другой. Абодва
мастацкія сродкі надаюць выразнасць вобразам і пачуццям, якія яны абуджаюць у
душы.
3. Але песні розныя па настроі.
Калі першая з іх крыху жартаўлівая па настроі, то другая мае больш сур'ёзны
характар, сацыяльную тэматычную накіраванасць (народ ухваляе працавітую сіраціначку ).
4) праца з артыкулам
“Паралелізм”(с.104)
IV. Падвядзенне вынікаў урока. Выстаўленне адзнак
Назавіце
агульнае і адрознае лірыкі і эпаса.
Як узнікла народная песня?
З якім мастацкім прыёмам вы пазнаёміліся на ўроку?
V. Дамашняе заданне.
На
выбар: 1) Запісаць ад сваякоў і суседзяў народную песню, каб пасля прачытаць і ацаніць
яе ў класе.
2) Знайсці верш беларускага паэта, які стаў песняй, выдзеліць у ім
мастацкія асаблівасці, уласцівыя народнай песні, і падзяліцца сваімі
разважаннямі з аднакласнікамі.
3) Падрыхтаваць сціслае паведамленне (вуснае або пісьмовае) па тэксце адной
з беларускіх народных песень.
VІ. Рэфлексія
Прааналізуйце
запісаныя мэты ўрока, ці ўсе мы іх вырашылі?
Ацаніце сваю дзейнасць, працягнуўшы сказ: Я на ўроку быў актыўны (пасіўны),
таму што…
Комментариев нет:
Отправить комментарий