Тэма ўрока: Маці, матуля дарагая мая. Ніл Гілевіч. “Маці”

Русалоўская А. А.,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры першай катэгорыі
Гродзенскай гарадской гімназіі

            Тэма ўрока: Маці, матуля дарагая мая. Ніл Гілевіч. “Маці”
            Клас: 7 клас
            Месца ўрока ў межах праграмы, тэмы: шосты ўрок у рамках раздзела “Паэзія. Разнастайнасць ідэйна-эстэтычнага пафасу паэтычных твораў”.
         Мэта ўрока: данесці шчырасць і задушэўнасць лірычнага верша-споведзі  на прыкладзе паэтычнага прызнання ў любові да маці ў вершы Ніла Гілевіча “Маці”
            Задачы: стварыць умовы для асэнсавання вучнямі верша-споведзі Ніла Гілевіча “Маці”; спрыяць развiццю маўлення праз стварэнне ўласных выказванняў i супастаўленне тэматычна блiзкiх вершаў; выхоўваць любоў, павагу i ўдзячнасць да мацi.
            Тып урока: камбiнаваны
            Абсталяванне: запiсы вершаў i музыкi; карткi з вершамi для работы ў парах; электронны зборнiк творчых работ вучняу ГрГГ; рэпрадукцыi карцiн.
            Эпiграф:1.Верш Голас Максіма Танка.
2.Любiць чалавецтва лягчэй, чым зрабiцъ дабро роднай мацi (прыказка)
                                                           Ход урока
            1. Арганізацыйны  момант
            2.Праверка дамашняга задання:
 - праслухоўванне чытання верша Р. Барадулiна «Мы-беларусы» на памяць;
- разважаннi над адметнымi рысамi  беларусаў
            3.Актывізацыя дзейнасці вучняў.
            1)Метад інтэрв ‘ю
            -Хто для вас самы дарагі чалавек?
            -Чаму вы лічыці маці самым дарагім чалавекам?
         2 )Метад сэнсавых асацыяцый.(Вучні працуюць у парах, заданні даюцца па радах).
            1 рад-падабраць назоўнікі да слова маці.
            2 рад-прыметнікі-эпітэты .
            3 рад-дзеясловы.
            3)Слова настаўніка.
            Перад намі паўстаў збіральны вобраз маці, які ўвасабляе ўсе самае лепшае. Мы можам бясконца працягваць спіс добрых слоў, але безумоўна адно: любоў маці да сваіх дзяцей- самае святое і бескарыслівае пачуцце. Здраджваюць сябры і каханыя, бываюць непаразуменні са знаёмымі і суседзямі, і толькі маці заўседы з вамі. Яна любіць вас слабым і дужым, прыгожым і непрыгожым, сумным і крыклівым, з вяснушкамі і без. Разумее, калі мы знаходзімся ў апагеі славы, і калі жыцце жорстка абыходзіцца з намі.(зварот да першага эпіграфа). Вобраз маці, бадай, адзін з самых галоўных у сусветнай культуры і літаратуры ад старажытнасці да нашых часоў.Беларускія паэты і празаікі звярталіся і звяртаюцца ў сваіх творах да матуль. Прыгадайце ,у якiх творах зусiм нядаўна мы сустракалiся з вобразамi матуль, яiкя ўражвалi нас сваiмi якасцямi?(В. Быкаў “Незагойная рана”, В. Зуёнак “З вайны сустрэлi мацяркi сыноў»
            Вобраз маці апяваецца ў песнях, з пяшчотай адлюстраваны ў творах жывапісу. У 1996 годзе дзень 14 кастрычніка ўзведзены ў нашай краіне ў ранг асаблівых - стаў Днём Маці.
            4. Паведамленне тэмы і мэты урока.
            - Сваёй маці Кацярыне Мікалаеўне прысвяціў верш Ніл Гілевіч “Маці”.
            -Як вы думаеце,чаму мы навучымся сёння?
5. Праца над тэкстам.
            Настаўнік выразна чытае верш Н. Гілевіча “Маці”. (Лексічная работа).
            ♦ Якім настроем прасякнуты верш?
            ♦ Як паступова мяняецца настрой у вершы ад страфы да страфы? (абгрунтуйце свой адказ).
            ♦У якой форме напісаны верш, чым ён вас кранае?
            (Верш напісаны ў форме лірычнай споведзі.У вершы апісваецца сустрэча сына з маці. Маці для Ніла Гілевіча - увасабленне вялікай духоўнасці, пяшчоты, сардэчнасці. Паступова ад страфы да страфы верш напаўняецца ўзнёсласцю, урачыстасцю. Пачынаецца верш звычайнай апавядальнай інтанацыяй. Паэта перапаўняе любоў да самага роднага ў свеце чалавека. Ніл Гілевіч асэнсоўвае паўсядзённы клопат вясковай жанчыны і разумее, што «трэба б упасці перад ёю – нядужнай, сівой — на калені...”.)
            6. Фізкультхвілінка. (Пад музыку,заплюшчыўшы вочы, вучні рыхтуюць выказванне “Сустрэча з маці”).
            7. Пряцяг працы над тэкстам.
            Па радах у парах вызначце что для аўтара ўвасабляюць:
           1 рад – вочы маці (Вочы маці - увасабленне чысціні, радасці, дабрыні («вясёлымі зоркамі ззялі», «усміхаліся вам, забаўлялі...»)…)
            2 рад – рукі маці (Рукі маці - увасабленне працавітасці, клапатлівасці, пяшчоты («у працы не зналі прынукі», «насілі мазалі», «мілыя рукі»).)
            3 рад – сэрца маці (Сэрца маці - крытэрый дабра, спагадлівасці, справядлівасці, любові, самаахвярнасці, маральнай чысціні («наш боль быў тваім», «сорам наш...», «кропля радасці… напаўняла цябе, разлівалася морам…”).)
            -Як вы разумееце апошнія радкі верша?(Зачытайце)
            Як жа позна,
            Як позна – любімыя дзеці –
            Мы няўдзячнасць сваю
            Разумець пачынаем...
            (Пісьменнік падводзіць нас да думкі, што жыцццё кожнага з нас было б значна прыгажэйшым, калі б мы былі больш чулымі ў адносінах да нашых матуль. Бо маці - пачатак жыцця, апора ў душэўнай смуце.)
            8.Выхаваўчы этап урока
            Каб не было позна, пакуль вашы матулі маладыя, здаровыя і поўныя сіл, вам трэба пра многае задумацца і шмат што зразумець.Спадзяюся, сённяшні ўрок вам у гэтым дапаможа.
            -Прытча пра сапраўднага сына (дзеці робяць вывад,чый сын сапраўдны. Зварот да 2 эпіграфа).
            -Уявіце, што маці вам проста гаворыць добрыя словы і нічога пры гэтым для вас не робіць.Ці будзеце вы гэтым задаволены?
            -Падумайце, за што больш за ўсё  непакоіцца і перажывае ваша маці?
            На памяць аб сённяшнім ўроку я падрыхтавала вам парады, якія дапамогуць вам задумацца аб вашых адносінах да маці
            Зачытванне Парад для сапраўднага сына i найлепшай дачкi.        
            Мацi дала табе жыццё, адкрыла перад табою свет. Яна клапоцiцца аб тваiм здароўi, хоча  бачыць цябе шчаслiвым, сумленным, добрым. Беражы мацi, клапацiся пра яе здароўе, даражы яе надзеямi. Нiчым не азмрочвай яе жыццё. Будзь такiм, каб мацi ганарылася табою .Перад тым, як штосьцi зрабiць, запытайся ў сябе : «А мая мацi гэта ўхвалiць цi не?» .I калi тваё сумленне адкажа, што матуля гэта ўхвалiць, дзейнiчай смела, тваё пачуццё цябе не падмане.
            Чытанне і аналіз вершаў па радах. Якія парады даюць вам у гэтых вершах пісьменнікі?
1 рад – верш С. Грахоўскага Працяг
2 рад – верш Н. Гілевіча Твой вобраз маці
3 рад – верш С. Басуматравай Ці хмары збяруцца…
            9. Падвядзенне вынікаў урока, выстаўленне адзнак
            10. Дамашняе заданне
Напісаць сачыненне ці верш Самы дарагі чалавек… (прызентацыя электроннага сборніка творчых работ вучняў ГрГГ)
            11. Рэфлексія (Размясціць свае эмоцыі і пачуцці)
1)На востраў любові і пяшчоты
2)На востраў віны і няўдзячнасці

3)На востраў абыякавасці

Комментариев нет:

Отправить комментарий